Размауляем па-беларуску

Беларускія сайты

Паважаныя бацькі!


Прапануем Вам беларускія сайты на якіх вы можаце знайсці матэрыял па навучанню дзяцей беларускай мове. 

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў 

http://www.veselka.by

  

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў



http://www.veselka.by

  

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ



https://kazki.unicef.by

  

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.



http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

  

Казкi беларускiя



http://kazki.by

 

http://urok.shkola.of.by

свернуть

Вершы, гульні

Вершы для дзяцей 3-4 гадоў 

“Дожджык” Тадзіяна Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,

Па двары ручай паплыў. 

Пабягу хутчэй гуляць 
І караблікі пускаць. 
Парасон я распрастаў – 
Дождж адразу перастаў. 
Напужаўся, мабыць, ён, 
Як убачыў парасон. 

“Ветлівыя словы” Тадзіяна Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,                                                                                         

“Добры дзень”- 
Ветлівыя словы 
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі                                                                                                     

Буду даражыць, 
З ветлівымі словамі 
Лёгка жыць. 


Вершы для дзяцей 4-5 гадоў 

"Лістапад" Янка Купала

З буйных ліп і бяроз                                                                                               

Лісты валяцца. 
Між павалаў і лоз 
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя, 
Ўвысь галінкі глядзяць 
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-

Ўсё адменіцца, 
І галінкі ізноў  
Зазяленяцца. 

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму            Заможная восень


Пушча і бор;                         Прыйшла ў калгас, 
На дрэвах, кустах-                Дарамі  багатымі 
Залацісты ўбор.                     Радуе нас. 
          

                На полі калгасным

                 Вялікі ўраджай. 
                Ляціць аб ім слава 
                На ўвесь родны край. 


                
ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ 



Пяком бліны

Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:

Матуля напячэ блінкоў

Для дачушак ды сынкоў.

Блін смятанай паліваем,

Зверху цукрам пасыпаем,

Лоўка трубачкай згарнем –

І жуем, жуем, жуем!



Пеўнік 

Пеўнік раніцай прачнуўся,

(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару). 
І да сонца павярнуўся. 
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі). 
Кукарэкнуў раз, два, тры! 
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец). 
Ты сягоння не праспі. 

Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.

(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок). 
Хто яго адкрыць бы змог? 
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць). 
Пакруцілі, пакруцілі 
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок). 
Пакруцілі, пакруцілі 
(Круцяць іх у іншы бок). 
Пацягнулі 
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі). 
І адамкнулі 
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі). 

Гэты пальчык 

(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).

Гэты пальчык – дзядуля, 
Гэты пальчык – бабуля, 
Гэты пальчык – матуля, 
Гэты пальчык – татачка, 
Ну а гэты пальчык – я. 
Вось і ўся мая сям’я! 

Гульня “Замок” 

На дзвярах вісіць замок.

(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок). 
Хто яго адкрыць бы змог? 
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць). 
Пакруцілі, пакруцілі 
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок). 
Пакруцілі, пакруцілі 
(Круцяць іх у іншы бок). 
Пацягнулі 
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі). 
І адамкнулі 
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі). 

Васьміног 

(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).              Восем пальчыкаў для ног – 
Атрымаўся васьміног. 
Колькі ног у васьмінога? 
Многа! Многа! 


Адпачнём 

Нашы пальчыкі прачнуліся,

Пацягнуліся, пацягнуліся… 
Страпянуліся… 
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі). 
Па далоньцы пабеглі, 
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот). 
Пабеглі, пабеглі, 
Пакланіліся 
(Паўтарайце гэтыя рухі). 
І стаміліся – 
Селі адпачываць. 
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі). 

Размалёўка 

А гусак усё гагоча,                                                                                           

Ускубнуць цябе ён хоча. 
Сядзь за партаю ямчэй, 
Размалюй яго хутчэй. 


Гульні па развіццю беларускага маўлення 


«Што матуліна, а што татава?»  
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі. 

Змест. Дарослы паказвае карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзіця называе: «Сукенка — маміна...» і г. д.


«Назаві колер»  
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».  
Змест.  Дарослы кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад. 


«Адзін ці многа?»  
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.  
Змест.  Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.  

«Што надзенем ляльцы на прагулку?»  
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляд­най падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак».  
Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.  

«Магазін цацак»  
Мэта: актыўна распазнавацъ но­выя словы.  
Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».  

свернуть

Кансультацыя для бацькоў “Развіццё звязнага маўлення дзяцей у сям’і”

    Бацькі аказваюць вялікі ўплыў на развіццё мовы дзіцяці. Дзеці будуюць сваю прамову ў адпаведнасці з тою мовай, якую чуюць вакол. Бяручы прыклад з бацькоў і блізкіх людзей, дзіця несвядома пераймае стыль зносін, які становіцца яго натурай. Якой маўленчай культурай валодае сям'я, такую маўленчую культуру бацькі фарміруюць у дзіцяці, той жа тып зносін. Недысцыплінаваная з пункту гледжання маўленчай культуры і эмацыйных праяў сям'я атрымае ў сваім дзіцяці злепак сваіх недахопаў у зносінах. Дзеці дашкольнага ўзросту вельмі цягнуцца да зносін з дарослымі і ахвотна ідуць на кантакт. І гэта трэба ўсяляк выкарыстоўваць у інтарэсах агульнага развіцця. Неабходна забяспечыць, каб зносіны з дарослымі былі паўнавартаснымі як у колькасным дачыненні (у сэнсе ўдзяляемага часу), так і ў якасным дачыненні (у інтэлектуальным і эмацыйным сэнсе).

Правільна паступаюць тыя дарослыя – не толькі бацькі, вядома, але і іншыя члены сям'і (бабулі і дзядулі, старэйшыя браты і сёстры і г. д.), –якія асноўную ўвагу надаюць паўсядзённым зносінам з дзіцем.Усім гэтым яны спрыяюць пашырэнню кругагляду дзіцяці, развіццю пытлівасці і дапытлівасці. Уся ўвага, нястомныя намаганні бацькоў павінны быць накіраваны на тое, каб дзеці чулі правільную, ясную і лагічна паслядоўную размову. Гаварыць з дзецьмі трэба звычайнай, правільнай мовай, галоўнае казаць павольна, ясна і гучна. У працэсе зносін дарослым неабходна дапамагаць дзіцяці авалодваць моавай. Ненадакучліва папраўляць яго, калі ён няправільна вымаўляе слова або няправільна будуе фразу, прычым, як правіла, рабіць гэта па ходзе размовы так, каб папраўка не спыняла зносін. У выніку да пяці - шасцігадовага ўзросту дзіця ўжо будзе валодаць самавітым слоўнікавым запасам і практычна асвоіць граматычны лад роднай мовы.

Для развіцця звязнага маўлення дзіцяці дастаткова традыцыйных формаў зносін, – размова, гульня, чытанне кніг, казак і г. д. Справа складаецца не ў тым, каб выкарыстоўваць якія-то новыя, спецыяльна прыдуманыя формы зносін, а ў тым, каб правільна выкарыстоўваць тое, што добра вядома. Для дзіцяці самай магутнай крыніцай ведаў з’яўляюцца яго бацькі. Памятайце, што асноўныя суразмоўцы для дзіцяці ў сям'і – мама, тата, бабуля ці дзядуля.

 

свернуть